Добрая SmartCity ініцыятыва
Са студзеня па жнівень 2019 года мы займаліся рэалізацыяй праекта “Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!”. Ён быў накіраваны на прыцягненне ўвагі да пытанняў дыскрымінацыі, сітуацый, калі людзі адчуваюць негатыўнае да іх стаўленне, прадузятасць, гвалт, несправядлівасць і пазбаўленне вызначаных правоў па прычыне прыналежнасці да пэўных сацыяльных ці ўзроставых груп.
Фазы праекта:
▪ глабальнае даследаванне вуліцы Кастрычніцкая на прадмет дружалюбнасці і даступнасці;
▪ правядзенне серыі трэнінгаў па розных пытаннях недыскрымінацыі для кіраўнікоў і супрацоўнікаў устаноў вуліцы;
▪ арт-выказванні мастакоў і мастачак на дадзеную тэму.
Асноўныя вынікі:
▪ мы атрымалі новыя веды і паглыбіліся ў тэму дыскрымінацыі;
▪ атрымалі фідбэк ад розных мэтавых аўдыторый па сваіх кафэ/рэстарацыях;
▪ пазнаёміліся з рэзідэнтамі вуліцы і сфармавалі мясцовую супольнасць, разам вырашылі пытанне асобнага збору смецця для некалькіх рэстарацый вуліцы;
▪ прыцягнулі новыя мэтавыя аўдыторыі на вуліцу;
▪ пачалі знаёміцца з мясцовымі ўладамі;
▪ прыцягнулі ўвагу да праекта агулам больш чым 20 000 тысяч чалавек (афлайн і анлайн).
Напрыканцы жніўня мы зладзілі фінальную дыскусію па праекту, разам з усімі жадаючымі абмеркавалі вынікі і паразважалі над тым, што можа зрабіць кожны жадаючы ў межах дадзенай тэмы.
На дыскусіі мы падзяліліся на дзве працоўныя групы, дзе абмеркавалі наступныя пытанні:
у першай групе абмяркоўваліся:
▪ агучванне сацыяльных тэм праз арт;
▪ узаемадзеянне з мясцовай супольнасцю для вырашэння актуальных праблем.
2. у другой групе абмяркоўвалі:
▪ уключэнне людзей сталога ўзросту ў свае актыўнасці;
▪ працаўладкаванне людзей з інваліднасцю.
У выніку былі выпрацаваны наступныя ідэі, якія мы б хацелі пакінуць тут.
Спадзяемся, сярод сяброў, калег, каляжанак і яшчэ не знаёмых нам людзей знайсці жадаючых дапамагаць у іх рэалізацыі:
▪ весці статыстыку вуліцы і яе гісторыю, нейкі архіў вуліцы, вырашыць, як з ім можна працаваць далей;
▪ разглядаць вуліцу як арт-аб’ект: як надаць культурную каштоўнасць усім аб’ектам на вуліцы?
▪ практыкі Smart city і іх інтэграцыя ў развіццё вуліцы Кастрычніцкая;
▪ палепшыць навігацыю на вуліцы, распрааваць дызайн навігацыі і мапу вуліцы;
▪ экаактывізм, а дакладна – кампасціраванне, зяленыя дахі, гарадское азеляненне;
▪ каштоўнасці мясцовай супольнасці: як іх адшукаць і прасоўваць разам? (На прыкладзе Ужупіса);
▪ як рабіць вуліцу даступнай для людзей, якія не заўсёды могуць патраціць там грошы;
▪ прапанаваць уладам спецыяльныя гайды і экскурсіі па вуліцы: як правільна знаёміццы з артам вуліцы, што можна адразу не заўважыць, калі не ведаеш і г.д.
▪ прадумаць гейміфікацыю вуліцы;
▪ прадумаць большую колькасць грамадскіх прыбірален і сметніц на вуліцы;
▪ як зрабіць больш публічнай і даступнай інфраструктуру;
▪ што можна ладзіць у халодны перыяд году? (Напрыклад, узаемную калядную ярмарку на вуліцы Кастрычніцкая).
Зараз мы шукаем усіх, каму не ўсё роўна і хто хоча разам з намі будаваць адкрытую і недыскрымінацыйную вуліцу Кастрычніцкая!
Калі ў вас ёсць ідэі ці вы гатовыя дапамагчы нам у рэалізацыі якой-небудзь ідэі, апісанай вышэй, калі ласка, напішыце нам на скрыню info@ygallery.by.
Мы будзем вам вельмі рады!
Гэта толькі першыя крокі да недыскрымінацыйнасці. І мы не збіраемся спыняцца!
Праект “Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!” ініцыяваны літоўскай арганізацыяй Kulturos Ambasada і рэалізаваны пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.
Партнёры праекта: ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”, РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, Мінская Урбаністычная Платформа, MAKEOUT.
Источник:
http://ygallery.by/news/0012228/







