Ад БАЖ прыняць удзел у дапрацоўцы рэдакцыі закона “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” запрошаны доктар юрыдычных навук, кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ Міхаіл Пастухоў. Пасяджэнне працоўнай групы ладзілася на базе парламенцкай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнага комплексу, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтва.
Менавіта гэтая камісія рыхтавала тэкст законапраекта. Разгляд яго быў запланаваны на сёлетнюю вясновую сесію беларускага парламента. Але пасля абмеркавання стваральнікі накіраваны закон на дапрацоўку.
Сёння адбылася першая сустрэча распрацоўшчыкаў праекта закона і прадстаўнікоў устаноў і арганізацый, якія выказалі зацікаўленасць да гэтай праблематыкі: Нацыянальнага цэнтра заканатворчай дзейнасці, Інстытута праблем інфарматыкі НАН, юрфака БДУ, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і інш.
Працоўнай групе ў складзе 10-12 чалавек прапанавана сустракацца раз на тыдзень і паэтапна абмяркоўваць кожны артыкул Закона аб інфармацыі, выказваць свае заўвагі. За аснову працы ўзята зводная табліца заўваг і прапаноў да гэтага законапраекта, якую падрыхтавалі спецыялісты Галоўнага дзяржаўнага прававога ўпраўлення пры Адміністрацыі Прэзідэнта.
Источник:
http://www.baj.by/news/?id=846