Мой вклад в популяризацию белорусского языка. Спасибо Алесе К.
1. Асімілятыўная мяккасць перадаецца на пісьме мяккім знакам:
Т. – сьнег, зьвер, празь лес (Н. – снег, звер, праз лес )
2. Паміж падоўжанымі мяккімі зычнымі пішацца мяккі знак:
Т. – калосьсе, жыцьцё, вясельле (Н. – калоссе, жыццё, вяселле)
3. Яканне распаўсюджваецца на часціцу НЕ і прыназоўнік БЕЗ:
Т. – ня маю грошай, бяз нас (Н. – не маю грошай, без нас)
4. Пасля слоў, што заканчваюцца на галосны, злучнік І можа пераходзіць у Й:
Т. – яна й я (Н. – яна і я)
5. Існуе вялікая літара Ў, якая пішацца па тых жа правілах, што і малое ў:
Т. – сталіца Ўкраіны (Н. – сталіца Украіны)
6. Пасля прыставак на З пішацца раздзяляльны мяккі знак, а не апостраф:
Т. – зьезд, зьеў (Н. – з’езд, з’еў)
7. Правапіс запазычанняў:
а) Захаванне цвёрдасці зычных перад Е:
Т. – сэнат, фэстываль, газэта (Н. – сенат, фестываль, газета)
б) Сярэднееўрапейскі L перадаецца мякка:
Т. – кляса, плякат, ляўры (Н. – клас, плакат, лаўры)
в) Захаванне цвёрдасці S, Z :
Т. – дыспазыцыя, сынод (Н. – дыспазіцыя, сінод)
г) Грэчаскі β перадаецца як Б, а не як В:
Т. – барбар, сымбаль (Н. – варвар, сімвал)
д) Грэчаскі θ перадаецца як Т, а не як Ф:
Т. – арытметыка, артаграфія (Н. – арыфметыка, арфаграфія)
е) Спалучэнне EU перадаецца як ЭЎ, а не як ЕЎ:
Т. – Эўропа, эўра (Н. – Еўропа, еўра)
ж) Спалучэнні TR, DR перадаюцца як ТАР, ДАР:
Т. – метар, літар (Н. – метр, літр)