web analytics

Змена энергетычнага курсу ў Германіі: цікавыя факты з нагоды #ClimateDiploDay

мониторинг

З сярэдзіны 2015 г. у Германіі працуюць яшчэ толькі восем АЭС, доля якіх у агульнай вытворчасці электраэнергіі складае каля 15%.
Да 2022 г. Германія павінна адключыць усе атамныя электрастанцыі. Заменай ім стануць аднаўляльныя крыніцы энергіі (АКЭ).
Сама позна да 2050 г. у Германіі доля АКЭ ў забеспячэнні электраэнергіяй павінна скласці, як мінімум, 80%, у агульным энергазабеспячэнні – 60%.
Да канца 2014 г. у Германіі былі размешчаны 25.000 ветраэнергетычных установак і 1,5 млн. фотагальванічных установак.
Федэральны ўрад плануе, што да 2020 г. па дарогах краіны будуць ездзіць прыкладна 1 млн. электрамабілей – без бензіну і дызеля.
Каля 2 млн. чалавек у Германіі заняты ў галіне экатэхналогій; амаль кожнае пятае працоўнае месца носіць тытул “зялёнага”. Такім чынам Германія ўваходзіць у дзясятку вядучых краін па паказчыках занятасці ў галінах, якія звязаны з АКЭ.
На сённяшні дзень у германскіх і еўрапейскіх універсітэтах з’явіліся каля 1.000 інавацыйных курсаў навучання, якія звязаны з АКЭ і энергаэфектыўнасц

Оцените статью
( Пока оценок нет )

Добавить комментарий